Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адміністрацыя калёніі не даплаціла заробак палітвязню 12:56, 18/10/2005
Палітзьняволены Валеры Леванеўскі падаў заяву ў Івацэвіцкі раённы суд. Ён просіць спагнаць з папраўчай калёніі N22 “Воўчыя норы” 481 тысячу рублёў. Вязень вырашыў падаць заяву ў суд пасьля таго, як даведаўся з матэрыялаў праверкі Бярозаўскай міжраённай інспэкцыі працы, што за ліпень і жнівень яму нібыта пазначылі агулам толькі 82 гадзіны працы. Паводле Валерыя Леванеўскага, ён працуе штодня, без выхадных прыбіральшчыкам у мэдычнай часьці калёніі, спалучаючы абавязкі санітара ды іншыя. Тым часам за два месяцы яму налічылі толькі 58 тысяч рублёў.
Кіраўнік страйкаму прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі быў зьняволены на два гады за публічную абразу Лукашэнкі. Прысуд быў вынесены 7 верасьня 2004 г. Ленінскім раённым судом Горадні, нагадвае «Радыё Свабода». lllll