Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 1819 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мікалай Аўтуховіч распачаў галадоўку за кратамі
18:54, 18/10/2005

Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч пачаў галадаць за кратамі ў сьледчым ізалятары гарадзенскай турмы. Пра гэта “Радыё Свабода” стала вядома сёньня, калі ў ягонага бацькі Мікалая Аўтуховіча і юрыста Андрэя Кухцюка ня ўзялі прадукты для арыштаванага, паколькі ён адмовіўся ад ежы.

Андрэй Кухцюк паведаміў, што яны з бацькам прадпрымальніка змаглі перадаць арыштаванаму толькі адзеньне. Каўбасу, печыва ды іншую ежу ў іх ня ўзялі, сказаўшы, што прадпрымальнік абвясьціў галадоўку. Ня сталі браць і тэлевізар, патлумачыўшы, што ўсё адно не дадуць яго вязьню, пакуль ён ня скончыць галадаць.

Мікалай Аўтуховіч выказвае свой пратэст, паколькі супраць яго завялі крымінальную справу, прад’явілі абвінавачаньне і адразу арыштавалі, папярэдзіўшы, што да самага суду будуць трымаць у сьледчым ізалятары, дзе ён знаходзіцца ўжо чатыры дні. Сёлета – гэта трэцяя галадоўка прадпрымальніка.

Аўтуховіча абвінавачваюць паводле другой часткі артыкула 243 крымінальнага кодэксу — ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, што пацягнула страты для бюджэту ў асабліва буйным памеры. Гэтым артыкулам прадугледжана пакараньне — ад трох да сямі гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці альбо безь яе.

Мікалай Аўтуховіч за два гады правёў тры галадоўкі пратэсту, двойчы яго падтрымалі кіроўцы таксовак, таму акцыі рабіліся масавымі. Першая галадоўка адбылася ў кастрычніку 2003 году, другая — увесну сёлета, апошняя — пры канцы верасьня. Прадпрымальнік пратэставаў супраць штрафных санкцыяў, накладзеных падатковай службай, а два гады таму і супраць арышту таксовак, якія яму належаць. Спадар Аўтуховіч таксама змагаўся за скасаваньне штрафных санкцыяў, якія дасягнулі амаль мільёну даляраў, у судах. Пры канцы верасьня Прэзыдыюм Вышэйшага гаспадарчага суду пастанавіў накіраваць справу прадпрымальніка на новы разгляд, і ён спыніў галадоўку. Аднак цяпер супраць яго распачалі крымінальную справу.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Вашему вниманию:заказать лицензионные программы за нал
Поможем выбрать норковую шубу со скидкой