Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 1819 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чаму служба бясьпекі «Velcom» блякуе тэлефоны апазыцыянэраў?
15:31, 18/10/2005, Любоў Лунева, «Радыё Свабода»

Служба бясьпекі мабільнай лічбавай сувязі “Velcom” заблякавала тэлефон супрацоўніцы прэсавай службы “Хартыі’97” Натальлі Радзінай. Гэта адбылося за дзень да правядзеньня акцыі салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсіяў. Палітыкі адзначаюць, што гэта ня першы выпадак, калі тэлефоны палітычных актывістаў блякуюцца ў часе акцыяў апазыцыі.

Натальля Радзіна тры гады карыстаецца паслугамі сотавага апэратара “Velcom”. 14 кастрычніка яна дасылала паведамленьні аб акцыі салідарнасьці абанэнтам, якія былі ў нататніку мабільнага тэлефона. 15 кастрычніка тэлефон перастаў працаваць. Высьветлілася, што служба бясьпекі кампаніі дала загад заблякаваць SIM-картку.

“SMS-паведамленьні былі вельмі простага зьместу. Там папросту нагадвалася, што 16 кастрычніка пройдзе акцыя салідарнасьці. Трэба папросту выключыць сьвятло і запаліць сьвечку. Патэлефанавала ў “Velcome”, і мне там паведамілі, што мая SIM-картка заблякаваная, згодна з распараджэньнем службы бясьпекі кампаніі. Гэта абуральная сытуацыя, бо грошы былі ўнесены своечасова і былі на рахунку. Гэтая сытуацыя паўтараецца ў дні выбараў, рэфэрэндумаў, акцыяў пратэсту. Як правіла, SIM-карткі блякуюць лідэрам апазыцыі, журналістам, людзям, якім патрэбная сувязь у гэтыя дні, як ніколі”, -- паведаміла журналіст.

Натальля Радзіна вырашыла, што зьвяртацца ў суд бессэнсоўна. Яна ўпэўнена, што не даб’ецца кампэнсацыі альбо таго, каб сытуацыя, калі ёй заблякуюць тэлефон, не паўтарылася.

Палітвязень, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч не аднойчы сутыкаўся з тым, што ў самы патрэбны момант яго тэлефон пераставаў працаваць. Ён паведаміў Радыё Свабода, што амаль заўсёды ў часе буйных апазыцыйных акцыяў некаторым актывістам апазыцыі блякуюць тэлефоны.

“На жаль, гэта зьяўляецца дастаткова распаўсюджанай практыкай. Гэта сьведчыць аб тым, што кампаніі мабільнай сувязі не зьяўляюцца самастойнымі і незалежнымі, а кантралююцца ўладамі і спэцслужбамі. Такая гісторыя была ў часе прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году ў дзень галасаваньня на выбарчых участках, каб людзі не маглі паведамляць пра парушэньні. У нармальнай краіне можна было б праз суд спагнаць з кампаніяў за такія рэчы вялікія грашовыя кампэнсацыі. Але ў нас і суд незалежным не зьяўляецца. Унікальны беларускі досьвед”, -- кажа Статкевіч.

У кампаніі “Velcom” паведамілі Радыё Свабода, што тэлефон Натальлі Радзінай адключылі нібыта з тэхнічнай прычыны. Яны спаслаліся на тое, што яна даволі інтэнсіўна дасылала SMS-паведамленьні, і гэта нібыта стварыла праблемы для астатніх абанэнтаў. Апроч таго, тэлефон зарэгістраваны на іншае прозьвішча, што ёсьць парушэньнем дамовы.

Адметна, што такі адказ служба бясьпекі кампаніі падрыхтавала толькі ў другой палове дня 17 кастрычніка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: