Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Заява Амбасады ЗША ў адказ на дэзынфармацыю Беларускага тэлебачання 11:00, 18/10/2005
У аўторак, 11 кастрычніка Беларуская дзяржаўнае тэлебачанне паказала ў эфіры зманлівы, цынічны і недакладны рэпартаж аб дапамозе, якая была прадастаўлена Камандаваннем узброеных сіл ЗША ў Еўропе абласной бальніцы г. Турава, што ў Гомельскай вобласці.
Раней у гэтым годзе ў рамках сваёй Праграмы гуманітарнай дапамогі Камандаванне ўзброенымі сіламі ЗША ў Еўропе прадаставіла гранты і ахвяраванні на аднаўленне рэабілітацыйнага цэнтра Тураўскай бальніцы. Бальніца падала заяву на атрыманне дапамогі, а ўсё абсталяванне, таксама як і дызайн былі вызначаныя адміністрацыяй бальніцы з улікам патрэбаў насельніцтва. Адміністрацыя ласкава запрасіла Пасла Крола наведаць бальніцу і ўзяць удзел у адкрыцці новага цэнтра разам з мясцовымі уладамі, а таксама каб перадаць дадатковыя ахвяраванні ад імя амерыканскага народа. Пасол Крол сустрэўся з супрацоўнікамі бальніцы, прадстаўнікамі мясцовай ўлады, а таксама з жыхарамі Турава і Жыткавічскага раёна, якія асабіста выказалі паслу сваю шчырую ўдзячнасць за гэты сумесны гуманітарны праект, які ажыццяўляўся ў адпаведнасці з існуючым беларускім заканадаўствам і ў цесным супрацоўніцтве з адміністрацыяй бальніцы.
Шляхам гэтага і іншых падобных ахвяраванняў Злучаныя Штаты дэманструюць шчырае жаданне і імкненне ўсталяваць кантакты паміж людзьмі і дапамагчы ў задавальненні канкрэтных гуманітарных патрэб Беларусі дзе і калі гэта магчыма. Гэтыя ахвяраванні не толькі вітаюць іх атрымальнікі, але па іх звяртаюцца многія беларускія мясцовасці.
Рэпартаж Беларускага дзяржаўнага тэлебачання, таксама як і іншая зманлівая, недакладная і тэндэнцыйная інфармацыя, якую афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі распаўсюджваюць аб Злучаных Штатах, мае на мэце стварыць негатыўны імідж ЗША і дыскрэдытаваць канструктыўнае партнёрства і сяброўства паміж амерыканскім і беларускім народамі, якое ўсталёўвалася гадамі. Аднак гэты рэпартаж, наадварот, дыскрэдытуе аўтараў і пастаўшчыкоў дэзінфармацыі. Такія рэпартажы не змогуць знішчыць трывалыя сяброўскія сувязі паміж амерыканскім і беларускім народамі. Нягледзячы на кампанію дэзынфармацыі, Злучаныя Штаты застаюцца верным сябрам і надзейным партнёрам, адданым справе будаўніцтва трывалых сувязяў з высакародным, сціплым і гераічным беларускім народам, які імкнецца пабудаваць моцную, незалежную, дэмакратычную і квітнеючую Беларусь.