Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 1920 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мікалай Аўтуховіч галадае ў турме пяць дзён
15:29, 19/10/2005

Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч галадае за кратамі пяць дзён. Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміла адвакат Надзея Станкевіч, якая наведала яго ў турме. “Мікалай Аўтуховіч абвясьціў галадоўку з 14-га кастрычніка, з моманту затрыманьня. І гэтая галадоўка ня першая за апошнія паўгода. Ня выключана, што ён апынецца на шпітальным ложку. Мы будзем прасіць, каб яму зьмянілі меру стрыманьня, але гэта ўжо будзе вырашаць суд”, -- паведаміла адвакат.

Надзея Станкевіч кажа, што Мікалай Аўтуховіч ня скардзіўся на ўмовы ў камэры. Адзінае, што напачатку яго пасадзілі ў асобную камэру, дзе было вельмі халодна. Зрэшты, адвакат зазначае, што ў турме па-ранейшаму халодна, паколькі яе падлучаюць да ацяпленьня заўсёды ў апошнюю чаргу.

Нагадаем, што за паўгода Мікалай Аўтуховіч трэці раз абвясьціў галадоўку, апошнюю — ужо за кратамі. Надзея Станкевіч кажа, што выглядае арыштаваны прадпрымальнік ня вельмі добра. Праўда, яна зможа часта сустракацца зь ім у турме, паколькі ў яе як у адваката абмежаваньняў для наведваньня свайго кліента няма. Такім чынам, яна будзе ведаць аб ягоным становішчы і стане здароўя.

Што датычыць радыётаксовак Мікалая Аўтуховіча у Ваўкавыску, дык упраўленьне фінансавых расьсьледаваньняў апісала дзевяць машын, якія ў прадпрымальніка ўзяла ў арэнду фірма “Ніка-транс”. Гэта зроблена, каб у будучыні было магчыма забраць ў яго маёмасьць. Паводле крымінальнай справы супраць Аўтуховіча, яго абвінавачваюць у тым, што ён не даплаціў падаткі на суму 679 мільёнаў рублёў. Справа распачатая паводле другой часткі артыкулу 243, які прадугледжвае зьняволеньне ад трох да сямі гадоў і таксама канфіскацыю маёмасьці.

У офісе Мікалая Аўтуховіча у Ваўкавыску паведамілі, што кіроўцы баяцца, што апісаныя таксоўкі змогуць забраць і яны страцяць працу. Усяго на машынах, якія належаць прадпрымальніку, працуе каля сарака кіроўцаў.

***

Мікалай Аўтуховіч за два гады правёў тры галадоўкі пратэсту, двойчы яго падтрымалі кіроўцы таксовак, таму акцыі рабіліся масавымі, у іх удзельнічалі больш за трыццаць чалавек. Першая галадоўка адбылася ў кастрычніку 2003 году, другая — увесну сёлета, апошняя — пры канцы верасьня.

Прадпрымальнік пратэставаў супраць штрафных санкцыяў, накладзеных падатковай службай, а два гады таму і супраць арышту таксовак, якія яму належаць. Спадар Аўтуховіч таксама змагаўся за скасаваньне штрафных санкцыяў, якія дасягнулі амаль мільёну даляраў, у судах. Пры канцы верасьня Прэзыдыюм Вышэйшага гаспадарчага суду пастанавіў накіраваць справу прадпрымальніка на новы разгляд, і ён спыніў галадоўку. Аднак супраць яго распачалі крымінальную справу.

Фота svaboda.org

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: