Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Днямі завяршае сваю дзейнасьць Гомельская абласная філія Беларускага Хэльсынскага камітэту. Рашэньне аб ліквідацыі ўсіх рэгіянальных структураў БХК прыняла Рада гэтага грамадзкага аб’яднаньня з-за складанасьцей з юрыдычнымі адрасамі.
Па словах старшыні філіі Аляксандра Яўсеенкі, яе ліквідацыя не азначае, што Хэльсынскі камітэт спыніць сваю дзейнасьць у Гомельскай вобласьці. "Замест філіі ў Гомелі будзе дзейнічаць рэгіянальны прадстаўнік. Вядома, гэта ўскладніць працу, але мы будзем працягваць дзейнічаць, бо патрэба ў абароне правоў і свабодаў чалавека на Гомельшчыне толькі ўзрастае", — паведаміла А. Яўсеенка www.belngo.info.