Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 1920 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«День» супраць Менгарвыканкама
13:05, 19/10/2005

Cёння а 15-ай гадзіне ў Гаспадарчым судзе Менску пачнецца судовы працэс па іску выдаўца газеты «День» - ТДА “Дзеньпрэс” – да Менскага гарвыканкама, які летам гэтага года ліквідаваў гэтае таварыства нібыта за “нездзяйсненне гаспадарчай дзейнасці”.

– Мы не маем аніякіх ілюзіяў адносна вынікаў гэтага суда, – заявіў карэспандэнту ПАГОНІ дырэктар ТДА “Дзеньпрэс” Мікола Маркевіч. – Фактычна, за рашэннем аб ліквідацыі прадпрыемства стаяла палітычнае рашэнне ўлады не дапусціць да рэгулярнага выхаду газеты «День». Паводле нашай інфармацыі, гэты працэс кантраляваўся КГБ. Таму спадзяванне на тое, што рашэнне суда будзе грунтавацца на законе, асабіста ў мяне мізэрнае. Але спадзяванне ёсць, бо надта ж адназначна на нашую карысць выглядае справа.

Нагадаем, што 26 траўня ТДА “Дзеньпрэс” аднавіла выданне газеты «День». Двухтысячны наклад гэтага выдання быў надрукаваны ў Смаленску, але быў затрыманы і арыштаваны адразу пасля перасячэння беларуска-расейскай мяжы супрацоўнікамі Дубровенскага РАУС, якімі кіравалі невядомыя людзі ў цывільным. Праз паўтары месяцы, не знайшоўшы падставаў для ўзбуджэння крымінальнай справы супраць выдаўцоў газеты, дубровенская міліцыя паведаміла, што прэтэнзіяў да ТДА “Дзеньпрэс” праваахоўныя органы не маюць. Аднак наклад газеты не вернуты і дагэтуль.

– На шчасце, у нашым распараджэнні ёсць некалькі паасобнікаў гэтага нумару, – заявіў ПАГОНІ Мікола Маркевіч. – Гэтыя паасобнікі і стануць галоўным доказам таго, што мы сапраўды здзяйснялі гаспадарчую дзейнасць, а рашэнне Менгарвыканкама аб ліквідацыі ТДА “Дзеньпрэс” не адпавядае ні закону, ні фактычным абставінам справы.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: