Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
20 кастрычніка для беларускіх журналістаў - дзень смутку і памяці 11:09, 20/10/2005
Сёння, 20 кастрычніка, на Паўночных могілках Мінска адбудзецца пахаванне Васіля Гроднікава - журналіста "Народнай волі", знойдзенага мёртвым у сваёй кватэры ў Заслаўі 18 кастрычніка. Адпяванне ў царкве на могілках пачнецца а 14-й гадзіне. Сёння ж спаўняецца роўна год з таго дня, як была забітая ў сваёй кватэры ў Мінску журналістка газеты "Салідарнасць" Вераніка Чаркасава. Сябры ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" збіраюцца ад 12-й да 14-й гадзінаў наведаць Каладзішчанскія могілкі, дзе пахаваная наша калега.