Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 2021 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



КГБ узмацняе ціск на гарадзенскіх апазыцыянэраў
10:53, 20/10/2005

Камандзе адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча стала вядома, што супрацоўнікі КГБ наведалі вёску Бершты ў Шчучынскім раёне, дзе ён мае дом. Іх цікавілі кантакты адзінага кандыдата на будучых прэзыдэнцкіх выбарах.

Тое, што КГБ цікавіцца асобай адзінага кандыдата на будучых прэзыдэнцкіх выбарах, ня стала вялікай нечаканасьцю для ягонай каманды, бо ў мінулую прэзыдэнцкую кампанію пільную увагу спэцслужбаў прыцягваў Сямён Домаш, штабам якога кіраваў Мілінкевіч.

Прыкметна, што пасьля “навядзеньня парадкаў” у Саюзе палякаў былі адзначаны некалькі кіраўнікоў КГБ — у Горадні і ў Менску. Актывісты Саюзу палякаў перакананыя: супраць іх дзейнічаюць спэцслужбы.

Прадстаўнікі апазыцыі маюць прыклады праслухоўваньня іхніх размоваў. Актывісты, зважаючы на сачэньне, часта адключаюць свае мабільныя тэлефоны, каб нельга было вызначыць іх месцазнаходжаньне.

Праца спэцслужбаў у Горадні робіцца ўсё больш заўважнай. У судзе над журналістамі газэты “Пагоня” Міколам Маркевічам і Паўлам Мажэйкам экспэртам па кампутарнай тэхніцы выступаў супрацоўнік КГБ. Гэтая ж служба летась праводзіла ператрус у кватэры цяперашняга палітвязьня Валерыя Леванеўскага, потым у КГБ дапытвалі паплечніка Леванеўскага Аляксандра Васільева. Тады адбыўся даволі цікавы выпадак: шукаючы месца друку ўлётак, за якія потым пасадзілі Леванеўскага і Васільева, КГБ арыштавала тэхніку ў газэце “День”, якую рэдагаваў Маркевіч.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: