Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 2021 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аштрафаваныя эвангельскія цэрквы ў Кобрыне і Берасьці
10:52, 20/10/2005

17 кастрычніка прадстаўнікі Кобрынскага гарвыканкама, супрацоўнікі МНС і санстанцыі Кобрына наведалі шэраг незарэгістраваных эвангельскіх цэркаваў гораду з мэтай выяўленьня парушэньня заканадаўства. У выніку быў складзены пратакол на пастара царквы Хрысьціянаў Веры Эвангельскай горада Кобрына Мікалая Радковіча. Памер штрафу складае 25 тысяч рублей. Штраф быў накладзены з прычыны парушэньня правілаў пажарнай бясьпекі, а менавіта, памер вогнетушыльніка не адпавядаў разьліковым стандартам з улікам памеру памяшканьня.

Сам Мікалай Радковіч так пракамэнтаваў гэтую падзею: “Гэта ўказаньне зьверху зь Берасьця, мэта мне невядомая, але такія камісіі бываюць у нас рэгулярна раз на год”.

Таксама быў складзены пратакол на служыцеля царквы Эвангельскіх Хрысьціян Баптыстаў. Пастар Сьцяпан Канавальчук расцэньвае гэта як “парушэньне Канстытуцыі, якая гарантуе свабоду сумленьня”. Таксама ён распавёў, што за 10 год існаваньня іхняга малітоўнага дому, гэта далёка ня першы штраф, і што кожны раз улады прымушаюць царкву зарэгістравацца.

Вернікі кобрынскіх цэркваў паведамілі, што ў аналягічнай сытуацыі апынулася нерэгістраваная царква Эвангельскіх Хрысьціянаў Баптыстаў у Берасьці.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: