Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Судовы працэс над газетай «День» перанесены 13:56, 20/10/2005
Судовы працэс па іску выдаўца газеты «День» - ТДА “Дзеньпрэс” – да Менскага гарвыканкама, які павінен быў адбыцца ўчора, быў пранесены на 28 кастрычніка на 16.30. Менавіта тады пачнецца разгляд па сутнасці справы.
Нагадаем, што 26 траўня ТДА “Дзеньпрэс” аднавіла выданне газеты «День». Двухтысячны наклад гэтага выдання быў надрукаваны ў Смаленску, але быў затрыманы і арыштаваны адразу пасля перасячэння беларуска-расейскай мяжы супрацоўнікамі Дубровенскага РАУС, якімі кіравалі невядомыя людзі ў цывільным. Праз паўтары месяцы, не знайшоўшы падставаў для ўзбуджэння крымінальнай справы супраць выдаўцоў газеты, дубровенская міліцыя паведаміла, што прэтэнзіяў да ТДА “Дзеньпрэс” праваахоўныя органы не маюць. Аднак наклад газеты не вернуты і дагэтуль, паведамляе ПАГОНЯ.