Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 2122 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прэзідэнт Грузіі запрасіў Аляксандра Мілінкевіча на святкаванне гадавіны Рэвалюцыі Ружаў
13:18, 21/10/2005

«Для мяне асабіста і для народа Грузіі Ваша прысутнасць сталася б магутным імпульсам надзеі і натхнення. Ваша ахвярная дзейнасць на карысць беларускай дэмакратыі з’яўляецца прыкладам для нас усіх» , - адзначаецца ў афіцыйным запрашэнні, накіраваным на імя адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года Аляксандра Мілінкевіча прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі.

“Для грузінскага народа, гадавіна Рэвалюцыі Ружаў – магчымасць яшчэ раз пацвердзіць нашу адданасць дэмакратыі і свабодзе не толькі ў Грузіі, але і ва ўсёй Еўразіі. Мы разумеем, пакуль нашы суседзі не далучацца да дэмакратычнай супольнасці, антыдэмакратычныя ды імперскія захады заўсёды будуць пагражаць дэмакратыі і свабодзе”, - падкрэсліў прэзідэнт Грузіі ў сваім запрашэнні.

Галоўныя ўрачыстасці святкавання гадавіны грузінскай Рэвалюцыі Ружаў адбудуцца 22-23 лістапада ў Тбілісі. У гэтыя ж дні ў сталіцы Грузіі пройдзе міжнародны форум з удзелам шэрагу ўплывовых еўрапейскіх палітыкаў. Прэзідэнт Грузіі прапанаваў Аляксандру Мілінкевічу выступіць на форуме з дакладам.

Даведка: 23 лістапада 2003 года грузінская апазіцыя, якую ўзначаліў Міхаіл Саакашвілі, Ніно Бурджанадзэ і Зураб Жванія, здзейсніла ў Грузіі пакаёвую «рэвалюцыю ружаў». «Узброеныя» ружамі апазіцыянеры вывелі на бестэрміновы мітынг у Тбілісі дзесяткі тысяч грамадзян, незадаволеных бяспраўем улады. Тагачасны прэзідэнт краіны Эдуард Шэварнадзэ не асмеліўся ўжыць зброю супраць дэманстрантаў і падаў ў адстаўку.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: