Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 2122 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гродзенскаму журналісту Андрэю Пачобуту ўручылі падпіску пра нявыезд
11:49, 21/10/2005

Увечары 20 кастрычніка гродзенскага журналіста, актывіста Саюзу палякаў Андрэя Пачобута затрымала міліцыя, а каля 21.30 яму ўручылі падпіску пра нявыезд. Пра гэта Пачобут паведаміў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” раніцай 21 кастрычніка.

Андрэй Пачобут, галоўны рэдактар часопіса “Magazyn polski” і супрацоўнік газеты “Glos znad Niemna”, выйшаў з працы каля 18.00 і чакаў на вуліцы свайго знаёмага, які незадоўга да гэтага па тэлефоне паабяцаў забраць яго на машыне. Аднак замест сябра пад’ехала міліцэйская машына: супрацоўнікі праваахоўных органаў заявілі, што ў міліцыі ёсць да яго пытанні ў сувязі з нумарамі газеты “Glos znad Niemna”, якія выйшлі ў Польшчы і распаўсюджваліся ў Беларусі. Журналіста адвезлі ў Ленінскі РУУС Гродна, дзе паведамілі, што да іх звярнуўся намеснік пракурора вобласці сп. Труцко і даручыў правесці праверку на прадмет парушэння заканадаўства падчас выпуску і распаўсюду згаданага выдання. А. Пачобуту прапанавалі даць тлумачэнні, аднак ён адмовіўся.

Пасля гэтага міліцыянты вызвалілі яго, але паведамілі, што ён павінен дачакацца следчых, якія едуць у Гродна са Шчучына (па крымінальнай справе, заведзенай нядаўна Шчучынскай пракуратурай, дзе А. Пачобут праходзіць як адзін з падазраваных).

Каля 20.00 прыехалі 2 міліцыянты, якія павезлі яго ў Шчучын. Каля 21.30 журналісту ўручылі падпіску пра нявыезд. А. Пачобут адмовіўся яе падпісваць, заявіўшы, што не згодны з такой мерай стрымання і не будзе прадпрымаць якіх-небудзь дзеянняў без адваката.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: