Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 2122 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Палітвязня Валеры Леванеўскага везлі ў шпіталь тры дні
10:40, 21/10/2005

Тры дні заняло падарожжа вязьня івацэвіцкай калёніі, лідара страйкаму прадпрымальнікаў Валера Леванеўскага з Івацэвіч ў менскі турэмны шпіталь, куды яго паклалі на абсьледаваньне і лячэньне. Пасьля некалькіх галадовак пратэсту Валер Леванеўскі адчуў боль у сэрцы і сьпіне, і адміністрацыя Івацэвіцкай калёніі, дзе ён адбывае пакараньне, пагадзілася на ягоную шпіталізацыю. Між тым ніякіх, паслабленьняў у рэжыме транспарціроўкі хвораму Леванеўскаму дадзена не было. “З Івацэвіч у Менск яго павезьлі 15-га кастрычніка, а ліст ён напісаў 18-га, што прыехаў дзьве гадзіны таму і толькі-толькі ўладкаваўся. Такім чынам, дарога з Івацэвіч ў Менск заняла тры дні”, – падлічыў сын вязьня Ўладзімер Леванеўскі.

“Знаходзіцца ён ў нэўралягічным аддзяленьні, у 5-й палаце. Як ён піша, курс лячэньня зойме прыкладна месяц, але калі знойдуць нешта больш цяжкае, то і болей”, -- паведаміў Уладзімер Леванеўскі “Радыё Свабода”.

У адміністрацыі менскай калёніі, на тэрыторыі якой знаходзіцца Рэспубліканскі турэмны шпіталь, не камэнтуюць стан здароўя Валера Леванеўскага.

Нагадаем, сёлета тут лячыліся Міхаіл Марыніч і Аляксандр Васільеў, якія, як Леванеўскі прызнаныя палітычнымі вязьнямі.

Лідар страйкаму прадпрымальнікаў, сябра “Свабоднай Беларусі” Валер Леванеўскі будзе знаходзіцца за кратамі яшчэ болей за паўгода. Яго пакаралі двума гадамі турмы за паклёп на Лукашэнку. Суд убачыў паклёп на прэзыдэнта ва ўлётцы, якую распаўсюдзіў Валер Леванеўскі напярэдадні мітынгу прадпрымальнікаў. “Прыйдзі і скажы, што ты супраць таго, каб нехта за твой кошт езьдзіў адпачываць у Аўстрыю, катацца на лыжах, жыць у сваё задавальненьне”, – было напісана ў гэтай улётцы.
lllll

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: