Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Актывістаў «Маладога Фронту» судзілі ў ізалятары 16:33, 24/10/2005
У Бабруйскім ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) адбыўся закрыты адміністратыўны працэс. Па выніках суда маладафронтаўцы Дзяніс Буйніцкі і Сяргей Лацінскі арыштаваныя на 2 сутак. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Праваабарончага цэнра “Вясна” з Бабруйску Ігар Ходзька. “Суддзю прывезьлі ў будынак ІЧУ і там, за зачыненымі дзьвярыма, на месцы адбыўся суд”, -- паведаміў праваабаронца.
Нагадаем, што Дзяніс Буйніцкі і Сяржук Лацінскі былі затрыманых 22 кастрычніка падчас рок-канцэрту “Рок за баброў” за тое, што разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг, на маладафронтаўцаў быў складзены пратакол па артыкуле 156 КаАП – дробнае хуліганства.
Закрыты адміністратыўны працэс – яшчэ адно вынаходніцтва сучаснай беларускай судовай сістэмы. Паводле арт. 229 КаАП “справа пра адміністратыўным правапарушэньні разглядаецца адкрыта. У мэтах павышэньня выхаваўчай і папераджальнай ролі вытворчасьці па справах пра адміністратыўныя правапарушэньні такія справы могуць разглядацца непасрэдна ў працоўных калектывах, па месцы вучобы альбо жыхарства правапарушальніка”.
Нідзе ў Кодэксе аб Абміністратыўных правапарушэньнях не сказана, што адміністратыўныя справы могуць разглядацца ў ізалятары часовага ўтрыманьня без допуска прадстаўнікоў грамадства.
“У Бабруйску былі парушаныя ўсе канстытуцыйныя правы”, -- лічыць юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.