Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
2425 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Новым прэзідэнтам Польшчы будзе мэр Варшавы Лех Качыньскi
10:50, 24/10/2005

На гэты час вядомыя вынікі галасаваньня з 90% выбарчых участкаў Польшчы. Паводле дадзеных ЦВК, за кандыдата ад правацэнтрысцкай партыі “Закон і справядлівасьць” Леха Качыньскага прагаласавалі каля 54,5%, а за Дональда Туска – каля 45.5% палякаў. Гэта даволі нечаканы вынік, бо напярэдадні выбараў, паводле ўсіх апытаньняў, лідэрам быў Туск.

Адразу пасьля абвяшчэньня папярэдніх вынікаў выбараў, у штабе Леха Качыньскага пачалася эўфарыя, а сам пераможца сказаў:

“Польшча патрабуе згоды, заснаванай на праўдзе. З заклікам прыйсьці да такой згоды я зьвяртаюся да нашых калегаў у партыі “Грамадзянская плятформа”, зь якімі мы разам ствараем урад. Хачу таксама зьвярнуцца да Дональда Туска са словамі шчырай павагі і сымпатыі”, -- сказаў Лех Качыньскі.

У выбарах, паводле папярэдніх дадзеных, галасавалі крыху больш за 50% палякаў, якія маюць права голасу.

Чым жа адрозьнівалася сёлетняя прэзыдэнцкая кампанія і якая прынцыповая розьніца паміж праграмамі Дональда Туска і Леха Качыньскага? Галоўнае адрозьненьне ў тым, што сёлета левыя сілы, посткамуністы, ня мелі дастаткова моцнага кандыдата – і Дональд Туск, і Лех Качыньскі – гэта палітыкі, якія раней былі актывістамі “Салідарнасьці”, і абодва маюць правыя перакананьні, з тым што Туск – гэта больш лібэральны палітык, а Качыньскі схіляецца ў бок пра-сацыяльнай палітыкі дзяржавы.

У любым выпадку, паводле польскай Кастытуцыі, найбольш паўнамоцтваў прэзыдэнт мае ў справах, зьвязаных з рэпрэзэнтацыяй краіны на міжнароднай арэне. Тут Туск выступае за ўсталяваньне добрасуседзкіх дачыненьняў з Нямеччынай і Расеяй, пры падтрымцы саюзу з ЗША, у той час як Качыньскі, у першую чаргу, выступае за ўзмацненьне сувязяў на лініі Варшава-Вашынгтон.

Якое стаўленьне ў пераможцы выбараў, паводле папярэдніх дадзеных, – Леха Качыньскага да сытуацыі ў Беларусі? Гэтае стаўленьне даволі адназначнае – Качыньскі лічыць, што ў Беларусі груба парушаюцца правы чалавека, і таму заходнія краіны, перадусім Польшча, павінны ўсяляк спрыяць падтрымцы дэмакратычных сілаў у Беларусі.

Нагадаем, што некалькі тыдняў таму, адказваючы на пытаньне “Радыё Свабода”, Качыньскі заявіў, што калі стане прэзыдэнтам, дык ня толькі будзе здольны забараніць усім дэлегатам ваўкавыскага зьезду СПБ уезд на польскую тэрыторыю, але і “пайсьці далей, беручы пад увагу тое, што для Беларусі Польшча – гэта транзытная краіна на шляху да заходняй Эўропы”. Што дакладна гэта значыла, Лех Качыньскі адмовіўся ўдакладніць, але аб гэтым мы зможам даведацца, магчыма, ужо праз два месяцы, калі Качыньскі пачне выконваць абавязкі прэзыдэнта.

Старшыня польскага Цэнтарвыбаркаму Фэрдынанд Рымаж заявіў, што афіцыйныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Польчшы будуць вядомыя сёньня ў другой палове дня, паведаміла “Радыё Свабода”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: