Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Тэрмін расследавання забойства Веранікі Чаркасавай падоўжаны яшчэ на 2 месяцы 15:41, 24/10/2005
Тэрмін папярэдняга расследавання справы аб забойстве Веранікі Чаркасавай падоўжаны яшчэ на 2 месяцы. Пра гэта ўвечары 21 кастрычніка паведаміў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" кіраўнік следчага аддзелу па асабліва важных справах пракуратуры г. Мінска Сяргей Іваноў.
На пытанне, якія версіі забойства журналісткі следства лічыць асноўнымі, сп. Іваноў адказаў, што "ў нас усе версіі - асноўныя". Адносна верагоднасці вяртання сыну альбо айчыму Веранікі статусу падазраваных следчы аддказаў, што ён "не аракул" і прадбачыць гэтага не можа. Што тычыцца прымянення да кагосьці з іх меры стрымання ў выглядзе падпіскі пра нявыезд, сп. Іваноў заявіў, што гэта з`яўляецца таямніцай следства.
Паводле следчага, максімальны тэрмін папярэдняга расследавання не рэгламентаваны. Нават калі яно не дасць вынікаў і справа будзе прыпынена, гэта не абаначае, што пошукі злачынцаў спыняцца, - патлумачыў С. Іваноў. Спецыялісты крымінальнага вышуку будуць працягваць працу, і па іх першым жа сігнале пракуратура адновіць следства.