Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У дзень народзінаў Скрабцу не далі сустрэцца з роднымі 13:36, 25/10/2005
Родным вядомага апазыцыйнага палітыка, былога дэпутата і кіраўніка дэпутацкай групы "Рэспубліка" Сяргея Скрабца, якія спадзяваліся павіншаваць яго сёньня з 42-м днём народзінаў, адмовілі ў сустрэчы. Блізкія палітвязьня, які па-ранейшаму знаходзіцца за сьценамі Валадаркі, вымушаныя абмежавацца харчовай пасылкай.
Жонцы палітвязня Аляксандры Скрабец вельмі шкада, што ёй не давядзецца сустрэцца з мужам. «Хацелася б пабачыцца... Хацелася, каб было так, як заўжды. 24 кастрычніка -- мой дзень нараджэньня. І таму ў нас заўжды пачыналася сьвяткаваньне яго дня народзінаў з майго. І вось упершыню за 20 гадоў мы ў гэтыя дні не разам», -- сказала жанчына ў інтэрв’ю “Радыё Свабода”.
Сяргея Скрабца абвінавачваюць у выманьваньні крэдытаў у дзяржавы, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці, падрыхтоўцы да дачы хабару. Ён быў арыштаваны сёлета 15 траўня і спачатку знаходзіўся у Берасьцейскім сьледчым ізалятары, дзе на знак пратэсту супраць незаконнага, на ягоную думку, арышту правёў галадоўку, якая цягнулася амаль 40 дзён. Суд над былым дэпутатам пачнецца ў лістападзе.