Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Лунiнцы завяршылi працу на месцы раней няўлiчаных воiнскiх пахаванняў спецыялiсты рэкагнасцыравальнай групы 52-га асобага спецыяльнага пошукавага батальёна, якi падпарадкоўваецца ўпраўленню Узброеных сiл па ўвекавечаннi памяцi абаронцаў Айчыны i ахвяр войнаў.
Як паведамiлi БелаПАН у Лунiнецкiм раённым камiсарыяце, на тэрыторыi былой механiзаванай калоны № 6, на скрыжаваннi вулiц Чапаева i Пушкiнскай, былi знойдзены астанкi 70 воiнаў Першай сусветнай вайны. Паводле слоў старажылаў, тут у 1914—1921 гадах хавалi рускiх, польскiх i нямецкiх салдат. Цяпер Лунiнецкiм райвыканкамам разглядаецца пытанне аб iх перапахаваннi. Варта зазначыць, што ў мясцовым архiве ёсць звесткi аб 88 воiнах Першай сусветнай вайны, якiя былi пахаваны ў Лунiнцы. Таму, магчыма, праца тут будзе працягнута наступнай вясной.
Сёлета воiны 52-га асобнага батальёна вялi пошукавыя работы на 22 няўлiчаных пахаваннях на тэрыторыi 11 раёнаў i гарадоў Брэсцкай вобласцi. Вынiкi гэтай працы будуць падведзены ў сярэдзiне снежня.