Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Саюз мастакоў Беларусi прапануе ўраду перадаць мастакам творчыя майстэрнi ў абмен на вялiкую колькасць твораў мастацтва.
Аб гэтым БелаПАН паведамiў старшыня праўлення СМБ Уладзiмiр Басалыга падчас адкрыцця выставы ў Полацкай мастацкай галерэi. Па словах Басалыгi, сябры саюза маюць значныя праблемы, звязаныя з вялiкiм коштам утрымання творчых майстэрняў. “Калi б дзяржава прыняла рашэнне перадаць нам творчыя майстэрнi, мы былi б гатовыя перадаць у розныя музеi Беларусi вялiкую колькасць работ нашых мастакоў. Iх агульная вартасць ацэньваецца ў сумму каля трох мiльёнаў долараў”, — адзначыў ён.