Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 2627 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Гродна спынілі рэтрансляцыю першай праграмы Польскага тэлебачання
10:49, 26/10/2005

З учарашняга дня жыхары Гродна пазбаўленыя магчымасці глядзець першую праграму Польскага тэлебачання. Замест гэтага аператар кабельных сетак ТАА “Гарадзенскі абласны тэхнагандлёвы цэнтр “Гарант” рэтранслюе Polsat. Як патлумачыў карэспандэнту ПАГОНІ на ўмовах ананімнасці адзін са спецыялістаў прадпрыемства, зроблена гэта паводле адмысловага загаду Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

– “Рэкамендацыя” Міністэрства інфармацыі дзіўным чынам супала з рашэннем Польскага тэлебачання адкрыць у Гродне сталы карэспандэнцкі пункт, – каментуе ПАГОНІ сітуацыю вядомы гарадзенскі журналіст і грамадскі дзеяч Андрэй Пачобут. – Фактычна беларускія улады зрабілі прэвентыўны ўдар па свабодзе слова, прадпрынялі контрмеру, дзеля таго, каб пазбавіць гарадзенцаў магчымасці карыстацца з альтэрнатыўнай, непадкантрольнай крыніцы інфармацыі.

Паляванне беларускіх уладаў супраць першай праграмы Польскага тэлебачання пачалося яшчэ ў лютым мінулага года. Менавіта тады, зноў такі паводле рашэння Міністэрства інфармацыі, першая праграма Польскага тэлебачання была пераведзеная з так званага “сацыяльнага” ў “дадатковы пакет” тэлепраграмаў. Згодна з гэтым рашэннем, за магчымасць аглядаць непадцэнзурнае тэлебачанне, якое да таго ж актыўна інфармавала пра сітуацыю ў Беларусі, гарадзенцам прыйшлося даплачваць. Як бачым, уладзе гэтага паказалася “мала”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: