Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 2627 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адамкус скрытыкаваў Нямеччыну за палітыку адносна афіцыйнага Менску
13:36, 26/10/2005

У часе свайго візыту ў Бэрлін літоўскі прэзыдэнт Валдас Адамкус, фактычна, справакаваў канфлікт з экс-бундэсканцлерам Герхардам Шродэрам, паведамляюць сёньняшнія нямецкія газэты. Свае рэзкія прэтэнзіі на адрас бэрлінскага кіраўніцтва Адамкус выказаў як падчас асабістай сустрэчы са Шродэрам ў Бэрліне, так і ў размове зь нямецкімі журналістамі.

Мова ідзе пра нямецка-расейскае пагадненьне аб будаўніцтве трубапровада і нямецкую палітыку адносна афіцыйнага Менску. У перадачы “за круглым сталом” радыё “Deutsche Welle” Адамкус, у прыватнасьці, заявіў, што заклапочаны сытуацыяй ў суседняй Беларусі, якая мае агульныя межы зь Літвой.

“Калі ты прачынаесься раніцай у Вільні, ты ніколі ня ведаеш, што адбылося ў суседнім Менску”, -- сказаў Адамкус у перадачы бонскага радыё. Паводле ягоных словаў, і Нямеччына, і Эўропа мусілі больш выразна прадэманстраваць сваё стаўленьне да афіцыйнага Менску, а таксама даць зразумець, што яны не пакінуць без падтрымкі ні беларускі народ, ні беларускую апазыцыю.

Як паведамляюць нямецкія медыі, экс-канцлер Шродэр застаўся незадаволены, што размова паміж ім і Адамкусам адбылася больш чым шчырая і адкрытая, аднак пры гэтым ніяк не пракамэнтаваў заявы літоўскага лідэра, паведаміла «Радыё Свабода» .


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: