Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 2627 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лідэры беларускай апазыцыі сустракаюцца з кіраўніцтвам Эўразьвязу
16:44, 26/10/2005

Кіраўнік Нацыянальнага выканаўчага камітэту аб’яднанай апазыцыі Анатоль Лябедзька і намесьнік кіраўніка перадвыбарчага штабу адзінага кандыдата Вінцук Вячорка на запрашэньне дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту знаходзяцца з рабочым візытам у Страсбуры, дзе сустракаюцца з прадстаўнікамі Рады Эўропы і Эўразьвязу.

Спачатку Анатоль Лябедзька і Вінцук Вячорка правялі перамовы з прадстаўнікамі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Як паведаміў “Радыё Свабода” Анатоль Лябедзька, абмяркоўвалася магчымасьць ініцыяваньня разгляду пытаньня наконт законнасьці трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну Аляксандра Лукашэнкі ў Вэнэцыянскай камісіі Рады Эўропы, аўтарытэтным юрыдычным органе, які ў 1996 годзе разглядаў зьмены ў Канстытуцыю Беларусі, прапанаваныя А.Лукашэнкам.

Цяпер Палітычная рада апазыцыйнай кааліцыі хоча, каб найлепшыя эўрапейскія юрысты ацанілі легітымнасьць трэцяга тэрміну А.Лукашэнкі. Ініцыяваць разгляд гэтага пытаньня ў Вэнэцыянскай камісіі можа старшыня ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэн, і Анатоль Лябедзька мяркуе, што пасьля іх перамоваў у Страсбуры верагоднасьць гэтага зьявілася.

Пасьля сустрэчаў у Эўрапарлямэнце спадар Лябедзька паведаміў аб падрыхтоўцы да падпісаньня мэмарандуму аб супрацоўніцтве паміж фракцыяў лібэралаў і дэмакратычнай кааліцыяй Беларусі і аб прасоўваньні іншай ідэі:

“І ў Эўрапарлямэнце, і ў Радзе Эўропы выступаюць за тое, каб вярнуцца да фармату парлямэнцкай “тройкі”, якая магла б прыехаць у Беларусь, зрабіць маніторынг сытуацыі, вызначыць тыя крытэры, якія неабходна выканаць, каб выбары ў Беларусі былі прызнаныя дэмакратычнымі”, -- паведаміў палітык “Радыё Свабода”.

У канцы 1990-х гадоў супольная дэлегацыя прадстаўнікоў парлямэнцкіх асамблеяў АБСЭ і Рады Эўропы ды Эўрапарлямэнту неаднаразова наведвала Беларусь і рабіла свае рэкамэндацыі, аднак яны афіцыйным Менскам выкананыя не былі.

Апрача перамоваў у Радзе Эўропы і Эўрапарлямэнце, у плянах А.Лябедзькі і В.Вячоркі ўдзел у брыфінгу для парлямэнтароў, аналітыкаў і журналістаў наконт сытуацыі ў Беларусі і сустрэча з камісарам Эўразьвязу ў міжнародных справах Бэнітай Фэрэра-Вальднэр.

“Наша галоўная задача — паінфармаваць аб падзеях у Беларусі, натуральна, аб Кангрэсе, ягоных выніках і рэсурсах, ягоным патэнцыяле. І другое — мы маем палітычную волю скарэктаваць міжнародную палітыку, эўрапейскую палітыку ў адносінах да Беларусі. Нам падаецца, што Фэрэра-Вальднэр магла б узяць на сябе функцыі каардынатара намаганьняў розных міжнародных арганізацыяў па Беларусі ў выпрацоўцы адзінай стратэгіі”, -- распавёў Лябедзька.

Акрамя таго, спадар Лябедзька кажа, што паспрабуе закрануць тэму карэктаваньня міжнароднай дапамогі Беларусі, каб яна ў першую чаргу была скіраваная на вяртаньне яе да дэмакратыі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: