Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У канцы кастрычнiка — пачатку лiстапада сябры Кансерватыўна-Хрысцiянскай партыi — БНФ арганiзоўваюць па ўсёй краiне мемарыяльныя мерапрыемствы ў памяць продкаў, адзначаюць Дзяды. Беларусы памiнаюць сваiх продкаў, iдуць на могiлкi, на месцы пакутнiцтва нашага народа. Каб жыла Памяць, каб не гублялася сувязь пакаленняў i вечна жыла Беларусь.
30 кастрычнiка ў Мiнску сябры Кансерватыўна-Хрысцiянскай партыi — БНФ правядуць мемарыяльныя шэсце i мiтынг (афiцыйны дазвол атрыманы).
10.30 — 11.00 — збор удзельнiкаў на бульвары Талбухiна каля Гадзiннiкавага завода (ст. метро “Парк Чэлюскiнцаў”);
11.00 — 14.30 — шэсце па пр. Скарыны — вулiцах Калiноўскага — Сядых — Карбышава — Гамарнiка — Мiрашнiчэнкi да Курапатаў.
14.30 — 17.00 — мiтынг у Курапатах на тэрыторыi народнага мемарыялу памяцi ахвяраў тэрору.
Заклiкаем усiх прыняць удзел у мемарыяльных мерапрыемствах!