Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Палітыка новага прэзыдэнта Польшчы адносна Беларусі будзе «больш актыўнаю» 11:16, 26/10/2005
Склад адміністрацыі новага прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага пакуль невядомы, таму не вядома і хто будзе адказваць за замежную палітыку ў яго адміністрацыі. Аднак адзін з бліжэйшых супрацоўнікаў спадара Качыньскага, віцэ-сьпікер Сэйму мінулага скліканьня і адзін з аўтараў канцэпцыі замежнай палітыкі партыі “Закон і справядлівасьць” Казімеж Уяздоўскі заявіў «Радыё Свабода», што палітыка новага прэзыдэнта адносна Беларусі напэўна будзе “больш актыўнай”.
“Я спадзяюся, што замежная палітыка, якую будзе весьці прэзыдэнт Лех Качыньскі, будзе палітыкай перадусім больш актыўнай, чым палітыка цяперашяга польскага кіраўніцтва. Гэта будзе палітыка, якая будзе сыстэматычна падтрымліваць імкненьне беларусаў да свабоды”, -- заявіў палітык.
У часе перадвыбарчай кампаніі Лех Качыньскі казаў, што гатовы пайсьці “на больш радыкальныя крокі, чым толькі забарона на ўезд на польскую тэрыторыю удзельнікам ваўкавыскага зьезду Саюзу палякаў Беларусі.
“Я глыбока перакананы, што замежная палітыка сапраўды глыбока, грунтоўна зьменіцца, у тым ліку, безумоўна, і ў той яе часты, якая тычыцца Беларусі”, -- сказаў Казімеж Уяздоўскі.