Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За распаўсюд «Народнай волі» ў Мінску затрыманыя сябры БНФ 10:13, 26/10/2005
25 кастрычніка ў Мінску за распаўсюд чарговага нумару незалежнай газеты "Народная воля" былі затрыманыя сябры "Моладзі БНФ" Павел Батуеў і Алесь Мазанік. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр "Вясна". Супрацоўнікі міліцыі даставілі затрыманых у РУУС Цэнтральнага раёну сталіцы.
Паводле юрыста ПЦ "Вясна" Валянціна Стэфановіча, дзеянні міліцыянтаў з`яўляюцца незаконнымі, паколькі гэтае выданне афіцыйна зарэгістраванае і таму можа свабодна распаўсюджвацца ў краіне, у тым ліку і бясплатна. "Затрыманыя маладыя людзі ніякім чынам не парушылі дзейнага заканадаўства. Хутчэй за ўсё, перад супрацоўнікамі міліцыі пастаўленая задача любымі шляхамі спыніць распаўсюд незалежнай газеты", - лічыць В. Стэфановіч.