Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 2728 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Марэк Юрэк абраны маршалкам Сейма Польшчы
11:38, 27/10/2005

Большасцю галасоў дэпутаты польскага сейма апошняга склікання абралі на пасаду маршалка Сейма палітыка партыі “Права і справядлівасць” Марэка Юрэка. Кандадат на гэтую пасаду ад партыі “Грамадзянская платформа” Браніслаў Камароўскі заявіў, што гэтае абранне будзе азначаць канец перамоваў у стварэнні ўрадавай кааліцыі паміж “Грамадзянскай платфомай” і “Правам і справядлівасцю”.

Галоўнай перашкодай у стварэнні ўрадавай кааліцыі дзвюх вядучых правых палітычных партый, якія прадстаўляюць дэпутацкую большасць у Сейме, з’яўлялася пытанне адносна кандыдатуры на пасаду міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі. Як неаднаразова заяўляў вядучым польскім мас-медыям лідэр “Грамадзянскай платформы” Дональд Туск, які прайграў прэзідэнцкія выбары, ягоная партыя жадала б бачыць на гэтай пасадзе кандыдата на віцэ-прэм’ера Яна Ракіту. Але палітыкі з партыі “Права і справядлівасць” катэгарычна з гэтым не пагаджаліся. У сваю чаргу абраны прэзідэнт-элект Лех Качынскі заяўляў, што хацеў бы бачыць у крэсле маршалка Сейма Дональда Туска. Але Туск не пагадзіўся, прапанаваўшы кандыдатуру былога міністра абароны Браніслава Камароўскага.

У інтэрв’ю вядучым польскім СМІ шэф парламенцкага клуба “Права і справядлівасць” ахарактарызаваў наступным чынам Марэка Юрэка:

– Гэта палітык, які заўсёды меў цвёрдую пазіцыю ў спрэчках, але ён адначасова канкрэтны і метадычны, з павагай ставіцца да апанента, нават тады калі з ім і не пагаджаецца…

Марэк Юрэк пачаў сваю палітычную кар’еру як дэпутат польскага Сейма ў 1989-1993 гадах, у 1995-2001 з’яўсяўся сябрам “Дзяржаўнай рады радыёфоніі і тэлевізіі”, пасля быў віцэстаршынём Камісісіі па замежных справах польскага Сейму IV склікання.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: