Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 2728 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд прызнаў законным умяшальніцтва Міністэрства інфармацыі ў дызайн газет
10:48, 27/10/2005

26 кастрычніка Вышэйшы гаспадарчы суд пакінуў у сіле папярэджанне Міністэрства інфармацыі рэдакцыі газеты "Белорусы і рынок" у частцы, якая тычылася назвы выдання. Суддзя Кацярына Караткевіч адмяніла толькі другую частку папярэджання, датычную парушэння газетай ГОСТ 7.4-95. Такім чынам, выданне пакуль не зможа выкарыстоўваць абрэвіятуру "БР", па якой чытач пазнае газету напрацягу ўжо двух гадоў, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Папярэджанне рэдакцыі газеты "Белорусы и рынок" (ЗАТ "Медиарынок") было вынесена Міністэрства інфармацыі 12-га верасня. Падставай для яго вынясення Мінінфармацыі палічыла змяненне назвы газеты "Белорусы и рынок" на "БР. Белорусы и рынок" без праходжання перарэгістрацыі, а таксама неналежнае афармленне выпускных і падзагаловачных дадзеных.

Рашэнне ўступіла ў законную сілу з моманту яго абвяшчэння ў судзе і можа быць абскарджана ў Касацыйную калегію Вышэйшага гаспадарчага суда на працягу месяца.

Кіраўніцтва ЗАТ "Медиарынок" і намеснік старшыні ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Андрэй Бастунец, які прэзентаваў інтарэсы зыскоўца, не згодныя з рашэннем суда. Яны лічаць, што выбар назвы СМІ з`яўляецца прэрагатывай яго заснавальніка, а выкарыстанне на першай і іншых палосах лагатыпу, у тым ліку і ў выглядзе абрэвіятуры, з`яўляецца звычайнай практыкай ва ўсім свеце, і забароны на выкарыстанне такога дызайнерскага рашэння ў беларускім заканадаўстве няма.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: