Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Зубр» аднавіў у Магілёве Чарнобыльскі крыж 12:12, 27/10/2005
Актывісты магілёўскага адзялення руху “Зубр” аднаднавілі Крыж памяці ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы, зруйнаваны вандаламі. Сімвал памяці аб трагедыі зноў паўстаў у горадзе.
Упершыню Чарнобыльскі крыж быў усталяваны ў дзесятую гадавіну тэхнагеннай катастрофы 26 красавіка 1996 году ў раёне “Лаўсанаўскіх могілак”. Але лёлета ён быў павалены на зямлю невядомымі вандаламі. У горадзе ходзяць чуткі, што крыж быў зламаны міліцыянтамі на загад мясцовых чыноўнікаў. Быццам бы такім чынам яны перастрахаваліся ад магчымай нэгатыўнай рэакцыі Лукашэнкі, які мусіў ехаць на прадпрыемства “Хімвалакно” і мог убачыць Чарнобыльскі крыж.
Учора актывісты руху “Зубр” разам з прадстаўнікамі іншых моладзевых дэмакратычных арганізацый Магілёўшчыны аднавілі Чарнобыльскі крыж.
“Тое, што гэты знак бяды адноўлены не ўладамі а “Зубрам” паказвае, што праблема Чарнобыльскай катастрофы для рэжыма, насамрэч, ніякая не праблема. Больш таго, зараз праводзіццца плянамерная палітыка па засяленьні забруджаных тэрыторый краіны, вырошчвнні на землях гэтых раёнаў сельскагаспадарчых культураў. Ёй не патрэбная памяць аб гэтай бядзе”, - пракамэнтаваў сытуацыю актывіст руху “Зубр”.