Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кіраўніцтва Эўразьвязу падтрымала Беларускі Хэльсынскі камітэт 10:12, 28/10/2005
27 кастрычніка Вялікабрытанія, якая старшынюе ў Эўразьвязе, ад імя краін-удзельніц распаўсюдзіла ліст адносна справы Беларускага Хэльсынскага камітэту. У лісьце старшынства Эўразьвязу рашэньне аб паўторным пераглядзе справы БХК у Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі названа “палітычна матываваным наступам”. Таксама ў лісьце Эўразвязу зьмешчаны заклік да беларускіх ўладаў “спыніць кампанію перасьледу і выконваць свае міжнародныя абавязацельствы”.
Нагадаем, што у пачатку кастрычніка было адмененае судовае рашэньне, паводле якога з БХК зьнялі прэтэнзіі ў нявыплаце амаль 90 тысяч даляраў падаткаў з міжнароднай дапамогі, якую праваабаронцы атрымалі ў 2002-2003 гадох.