Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 2829 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі трэба правесьці сваю праверку ірацкіх кантрактаў
12:41, 28/10/2005

Прадстаўнікі беларускай апазыцыі настойваюць, каб у Беларусі было праведзенае незалежнае дасьледаваньне беларускіх кантрактаў у рамках праграмы ААН “Нафта ў абмен на харчаваньне”. Гэтыя патрабаваньні зьвязаныя з карупцыйным скандалам у ААН вакол гэтай праграмы, што дазваляла прадаваць тавары Іраку часоў Садама Хусэйна.

Беларусь мела прыязныя дачыненьні з урадам Садама Хусэйна і брала актыўны ўдзел у праграме ААН “Нафта ў абмен на харчаваньне”. Прадстаўнікі ўраду Беларусі ў той час, прымаючы ў Менску ірацкіх калег, скардзіліся, што беларускія кантракты нібыта беспадстаўна замарожваліся ў камітэце па санкцыях ААН. У сувязі з вайной у Іраку гэтыя кантакты спыніліся, пазьней гучалі пэўныя абвінавачаньні ў парушэньнях на адрас Беларусі. У прыватнасьці, урад ЗША абвінаваціў беларускі “Інфабанк” у адмываньні грошай Садама Хусэйна. А “Народная Воля” выказвала падазрэньні пра датычнасьць да праграмы лідэра ЛДПБ Сяргея Гайдукевіча. Апошні ў судовым парадку абверг публікацыю “Народнай Волі”. Спадар Гайдукевіч заяўляе, што ня меў ніякіх бізнэсовых інтарэсаў у Іраку, толькі палітычныя кантакты. “Інфабанк” у адмысловай заяве таксама абверг абвінавачаньні на свой адрас. Пазьней ён памяняў сваю назву на “Трастбанк”.

Беларускі эканаміст, намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук мяркуе, што падазрэньні наконт карупцыі беларускіх уладаў і фірмаў падчас рэалізацыі кантрактаў у рамках праграмы “Нафта ў абмен на харчаваньне” застаюцца, паколькі сама гэтая схема была недастаткова празрыстай. Цяпер, калі праграма завершаная, калі зробленая праверка ў ААН, патрэбна было б правесьці і незалежнае дасьледаваньне ўсіх беларускіх кантрактаў у рамках гэтай праграмы, мяркуе Яраслаў Раманчук:

“Трэба было б скласьці буйную незалежную камісію, у склад якой увайшлі б прадстаўнікі ня толькі адміністрацыі прэзыдэнта і ўраду, але і дэпутаты «палаты», прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці. Толькі тады Беларусь магла б адэкватна адрэагаваць на гэтыя абвінавачаньні”, -- паведаміў Раманчук “Радыё Свабода”.

Спадар Раманчук мяркуе, што гэтая камісія мела б высьветліць усе падрабязнасьці ірацкіх кантрактаў, і асабліва пільна, ці плацілі зь іх падаткі. Прыклад гэтага — дасьледаваньні карупцыі ў межах гэтай праграмы, якія былі зробленыя ў ААН, Францыі, Вялікабрытаніі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: