Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 2829 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міхаілу Марынічу не даюць сустракацца з роднымі
11:28, 28/10/2005

Днямi зняволены палiтык Мiхаiл Марынiч патэлефанаваў жонцы. “Мы размаўлялi з iм усяго пяць хвiлiн, — расказвала Таццяна Марынiч «Народнай воле». — Наколькi мне вядома, некаторым зняволеным даюць да 15 хвiлiн на тэлефонныя званкi, аднак Мiхаiлу Афанасьевiчу чамусьцi дазволiлi толькi пяць... Мне так прыемна было пачуць голас мужа!.. Праўда, добрых вестак ад яго не было. Сказаў, што ў памяшканнi, дзе ён знаходзiцца, вельмi холадна, што ён амаль не адчувае левы бок, ледзь варушыць рукой (ускладненнi пасля iнсульту), што адмiнiстрацыя калонii iгнаруе ягоныя шматлiкiя скаргi i просьбы аб сустрэчы, i таму ён збiраецца звяртацца да кiраўнiка Дэпартамента выканання пакаранняў Уладзiмiра Коўчура”.

Нагадаем, што нядаўна Марынiчу адмовiлi ва ўмоўна-датэрмiновым вызваленнi. Паводле слоў жонкi, адмiнiстрацыя калонii лiчыць, што Марынiч яшчэ не стаў на шлях выпраўлення.

Адвакаты палiтыка патрабуюць, каб iх падабароннага вызвалiлi ўмоўна-датэрмiнова менавiта з-за дрэннага стану здароўя. Таццяна Марынiч кажа, што iснуе пералiк захворванняў, зацверджаных Мiнiстэрствам аховы здароўя i Мiнiстэрствам унутраных спраў, пры наяўнасцi якiх зняволеныя павiнны быць вызвалены ўмоўна-датэрмiнова.

“У Марынiча гэтых захворванняў аж пяць! Але ўрачэбная камiсiя пакуль яго не аглядала”, — гаворыць Таццяна.

30 снежня 2004 года раённы суд Мiнска прызнаў М.Марынiча вiнаватым у завалодваннi аргтэхнiкай, якая была перададзена Пасольствам ЗША ў часовае карыстанне грамадскай арганiзацыi “Дзелавая iнiцыятыва”, якой кiраваў Марынiч. Палiтыка прыгаварылi да пяцi гадоў пазбаўлення волi ў калонii ўзмоцненага рэжыму з канфiскацыяй маёмасцi. 18 лютага 2005 года тэрмiн утрымання пад вартай быў скарочаны да 3 гадоў i 6 месяцаў.

У калонii М.Марынiч перанёс iнсульт i цяжкае захворванне вачэй. Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная Амністыя” прызнала Марыніча Вязнем сумлення.
mmmmm

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: