Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 2829 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Падпалкоўнік КДБ: гэта законапраект супраць апазыцыянэраў, а не экстрэмістаў
10:14, 28/10/2005

Прыняты 27 кастрычніка «палатай прадстаўнікоў» у першым чытаньні законапраект "Аб супрацьдзеяньні экстрэмызму" ставіць палітычных апанэнтаў цяперашняга беларускага рэжыму ў надзвычайна складаныя ўмовы. Па сутнасьці любыя іх дзеяньні можна будзе падвесьці пад новы заканадаўчы акт. Такое меркаваньне выказаў «Радыё Свабода» падпалкоўнік КДБ у адстаўцы Валеры Костка.

"Я разумею, калі б такі закон прымаўся ў краіне, дзе пашыраны экстрэмізм. Там трэба рабіць больш жорсткія захады. Але ж Беларусь – краіна талерантная.

Таму мне зразумела, што новы законапраект зьвязаны з прэзыдэнцкімі выбарамі 2006 году. І таму апанэнты ўлады ставяцца ў такія жорсткія ўмовы, што задаесься пытаньнем: ці наагул яны здольныя будуць зрабіць хоць нейкія дзеяньні? Бо пад гэты закон можна падвесьці любы мітынг пратэсту – прыкладам, супраць фальсыфікацыі.

Усё гэта можна будзе трактаваць як экстрэмізм. І ў судзьдзяў, пракурораў будзе юрыдычная база – маўляў, вы выйшлі на плошчу, а калі на плошчу, значыць, вы – экстрэмісты.

У Беларусі, дзе няма экстрэмізму, такія законы выглядаюць надзвычай ненатуральна. У нас жа няма ніякіх падставаў, нармальная спакойная абстаноўка. Такі закон выглядае белай варонай нават на фоне іншых законаў, якія падганяліся пад сытуацыю. Я думаю, што тут пытаньне не пра экстрэмізм, а пра тое, што ўсе павінны сядзець ціхенька",
-- упэўнены Валеры Костка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: