Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  12 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аўстрыйцы пакажуць фільм пра Юры Хашчавацкага
13:45, 01/11/2005

На аўстрыйскім тэлеканале ORF-1 1 лістапада будзе паказаны фільм, прысьвечаны беларускаму кінарэжысэру, сябру Савета грамадзянскіх ініцыятываў “Свабодная Беларусь” Юры Хашчавацкаму, аўтару 30 дакумэнтальных стужак, якія ён здымае пераважна па заказах вядомых эўрапейскіх тэлекампаніях. Як сьцьвярджае сам рэжысэр, бадай што адзінай ягонай, так бы мовіць, “незаказной” работай ёсьць сатырычны фільм “Звычайны прэзыдэнт”, прысьвечаны Аляксандру Лукашэнку. Ідэя стварэньня гэтае ленты зыходзіла непасрэдна ад самога Хашчавацкага.

У Беларусі пасьля выхаду “Звычайнага прэзыдэнта” на далейшую творчасьць Хашчавацкага было накладзенае табу. Як жывецца забароненаму мастаку ў аўтарытарнай краіне, у якіх межах дазволеная свабодная творчасьць у “апошняй дыктатуры”? На гэтыя і іншыя пытаньні аўстрыйскіх журналістаў сёньня ўвечары па аўстрыйскім тлебачаньні адкажа сам беларускі рэжысэр.

Як перакананы Хашчавацкі, кожны народ ня проста варты свайго ўраду, кожнаму народу рана ці позна прыйдзецца адказаць за тое, які урад у яго быў. Хашчавацкі лічыць, што беларусы пачалі ўжо адчуваць гэтую адказнасьць і ў выніку свайго жабрацтва, і той катастрафічнай сытуацыі, у якой яны апынуліся.

Паводле аўстрыйскіх журналістаў, краіна іхнага героя - адзіная ў Эўропе, якая ня мае афіцыйных дачыненьняў з Эўразьвязам і Радай Эўропы. Аднак дух украінскай аранжавай рэвалюцыі пачынае паціху прыходзіць і ў Беларусь. На пярэднім пляне гэтае барацьбы знаходзяцца мастакі, інтэлектуалы -- такія як Юры Хашчавацкі, паведамляе “Радыё Свабода”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: