Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  12 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Дзень усіх сьвятых польскія дыпляматы наведалі Курапаты
14:39, 01/11/2005

Cёньня амбасадар Польшчы ў Беларусі Тадэвуш Паўляк і дыпляматы польскай амбасады ўшанавалі ў Курапатах памяць нявінных ахвяраў, у тым ліку і палякаў, расстраляных карнікамі НКВД за сталінскім часам. Мяркуецца, што ва ўрочышчы было забіта каля 4 тысяч палякаў.

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Тадэвуш Паўляк, як і ўсе ягоныя папярэднікі на гэтай пасадзе, штогод 1 лістапада ў Дзень усіх сьвятых наведвае ўрочышча Курапаты. Амбасадар запальвае сьвечку і ўскладае букет зь белых і чырвоных кветак ля "Польскага крыжа", усталяванага ў Курапатах больш за дзесяць гадоў таму аб’яднаньнем “Стража польскіх магілаў”.

“У гэтае жахлівае месца, у Курапаты, мы заўсёды прыяжджаем 1 лістапада, каб ушанаваць памяць нявінных ахвяраў таталітарнага сталінскага рэжыму. Гэта наш абавязак схіліць галаву перад імі і захаваць памяць пра іх. Яны загінулі напачатку 20-га стагодзьдзя, і мы павінны памятаць пра гэтыя злачынствы Сталіна і яго нечалавечнага рэжыму. Павінны памятаць, каб гэта ніколі не паўтарылася ў нашай гісторыі. А тут сярод ахвяраў былі пахаваныя палякі, такім чынам мы тут шануем памяць нашый суайчыньнікаў, але ня толькі іх, але і беларусаў, расейцаў, якія тут загінулі”, -- паведаміў амбасадар “Радыё Свабода”.

Начальнік консульскага аддзелу польскай амбасады Кшыштаф Сьвідэрэк нядаўна прыехаў у Беларусь і сёньня ўпершыню трапіў у Курапаты.

“Сёньняшні дзень для мяне – своеасаблівы, паколькі я тут упершыню. Я многа чытаў пра Курапаты, але цяпер я ўпершыню на гэтай вялізарнай магіле, адчуваецца кроў на гэтай зямлі. Нават складана знайсьці словы, каб выказаць тое, што я адчуваю, і я хацеў бы ў гэты момант памаўчаць і падумаць пра тых людзей, якія аддалі сваё жыцьцё на гэтай зямлі”, -- кажа Кшыштаф Сьвідэрэк.

Сёньня ў Курапатах запаліў сьвечку па нявінных ахвярах і ваенны аташэ польскай амбасады палкоўнік Марэк Шыманьскі.

“Мы шануем усе месцы, дзе нашыя афіцэры і вайскоўцы пахаваныя. Наведваем гэтыя месцы, імкнемся, каб усе людзі памяталі, што яны загінулі за свабоду, за чалавецтва, і ня толькі за радзіму, але і за шчасьце ўсіх людзей, якім трэба гарантаваць мір і свабоду. Я думаю, што ўсім трэба паказваць такія месцы”, -- лічыць Марэк Шыманьскі.

У Курапатах ёсьць некалькі крыжоў з імяннымі таблічкамі па паляках – Багуславу Вэнжыку і Вацлаву Сапочку. На курапацкім пагорку ля крыжоў гэтаксама ляжаць вянкі ад палякаў – удзельнікаў сёлетняга аўтапрабегу. Пасьля ўрочышча Курапаты супрацоўнікі польскай амбасады накіраваліся на Кальварыйскія могілкі ўшанаваць памяць пахаваных там палякаў і ўзяць удзел у імшы. У гэтыя дні супрацоўнікі польскай амбасады наведваюць польскія магілы па ўсёй Беларусі. Кіраўнік консульскага аддзелу Кшыштаф Сьвідэрэк ужо пабываў на могілках у Ракаве, Івянцу, Крывічах, Налібоках, Глыбокім ды іншых мясьцінах Беларусі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: