Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У чатыры тамы гiсторыка-дакументальнай хронiкi “Памяць”, прысвечаныя Мiнску, не ўключаны матэрыялы пра яўрэяў — найбольш вядомых ураджэнцах горада. Пра гэта заявiў доктар гiстарычных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнагапедагагiчнага унiверсiтэта iмя М.Танка Эмануiл Iофе на Мiжнароднай навуковай канферэнцыi “Славутыя мiнчане XIX—XX стагоддзяў”, паведамляе “Народная воля”.
Паводле слоў вучонага, на мяжы стагоддзяў Мiнск быў адным з найбуйнейшых гарадоў у межах яўрэйскай аседласцi, i, паводле звестак I Усерасiйскага перапiсу насельнiцтва 1897 года, 52,3 працэнта яго жыхароў складалi яўрэi. “Я падрыхтаваў адпаведныя матэрыялы, але яны так i не ўвайшлi ў хронiку”, — сказаў Э.Iофе.
Сярод найбольш вядомых яўрэяў — ураджэнцаў Мiнска, вучоны назваў iмёны савецкага фiзiка, акадэмiка, тройчы Героя Сацыялiстычнай Працы Якава Зяльдовiча, амерыканскага оталарынголага, доктара медыцыны прафесара Давiда Бернштэйна, расiйскага журналiста-мiжнароднiка Генрыха Баравiка, наркама будаўнiцтва ў Саўнаркаме СССР Сямёна Гiнзбурга, беларускага этнографа, фалькларыста i гiсторыка Майсея Грынблата, народнага мастака Беларусi Мая Данцыга, а таксама першага мiнiстра фiнансаў i вiцэ-прэм`ера Iзраiля Элiэзера Каплана.