Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  12 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Алесь Бяляцкі: «За тры гады спынена дзейнасьць больш як 150 арганізацыяў»
10:22, 01/11/2005

У так званую “палату прадстаўнікоў” унесены законапраект “Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму”, які прыняты ў першым чытаньні. Сваё меркаваньне пра законапраект ў інтэрв’ю “Радыё Свабода” выказвае старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.

“Прапанаваны праект закону нічога асабліва новага не нясе, мала што дапаўняе. Таму асаблівага перапалоху рабіць ня трэба. Усё тое, што рабілі ўлады ў дачыненьні да грамадзкіх арганізацыяў, партыяў, асобаў, на падставе існага заканадаўства, перанесена ў новы законапраект. Іншая справа, што зьмяняецца лексыка, і зьмяняюцца, я сказаў бы, ярлыкі, якія могуць быць пачэпленыя на няўрадавыя арганізацыі. Цяпер будуць казаць пра экстрэмізм. Гэта перадае большую нэрвовасьць, у пэўнай ступені небясьпеку, якую, як быццам бы, улады бачаць сёньня ў дзейнасьці некаторых арганізацыяў і асобаў.

Усе тыя кары, якія выкладзеныя ў праекце згаданага закону (пісьмовае папярэджаньне, прыпыненьне дзейнасьці, ліквідацыя няўрадавых арганізацыяў), прапісаны ў законе аб няўрадавых арганізацыях. І на гэтай прававой аснове ўлады пасьпяхова распраўляюцца з грамадзкімі апанэнтамі.

За тры гады спынена дзейнасьць больш як 150 арганізацыяў з дапамогаю Міністэрства юстыцыі. Тое ж тычыцца палітычных партыяў. У законе аб СМІ ёсьць усе абмежавальныя меры, якія цяпер унесеныя ў законапраект “Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму”. Але там гэта не называецца экстрэмізмам.

Цяпер мы проста пераходзім на іншы ўзровень палітычнай лексыкі. Новы законапраект выконвае ролю прапагандысцкага і ідэалягічнага ціску".



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: