Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 23 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Затрыманы ў Германіі злачынца сцвярджае, што дзейнічаў па заданнi КДБ
14:37, 02/11/2005

Як перадае “Радыё Свабода”, у нямецкiм Патсдаме пасля перапынку аднавiўся судовы працэс над групоўкай фальшываманетчыкаў, тэхнiчным лiдэрам якой быў 33-гадовы мiнчанiн Уладзiслаў Лiпскi. Як пiшуць нямецкiя газеты, многае ў справе “генiяльнага”, паводле мясцовых экспертаў-крымiналiстаў, беларускага фальшываманетчыка застаецца нявысветленым.

На след iнтэрнацыянальнай крымiнальнай групоўкi, у склад якой акрамя беларуса ўваходзiлi iранец, турак, араб, немец, патсдамскiя следчыя выйшлi выпадкова, пасля званка ў палiцыю аднаго мясцовага пенсiянера. Той паведамiў, што ў старой аранжарэi батанiчнага саду нелегальна вырошчваюцца каноплi. Як вынiк, акрамя наркотыкаў палiцыянты знайшлi i бездакорна фальшывыя 50-еўравыя купюры.

33-гадовы Уладзiслаў Лiпскi па-ранейшаму сцвярджае, што ў Германiю трапiў паводле задання КДБ. Ягонай задачай нiбыта было ўкаранiцца ў банды фальшываманетчыкаў з пастсавецкiх краiн i прасачыць, як гэтыя банкноты трапляюць у Беларусь. Свае паказаннi адносна магчымага дачынення Лiпскага да беларускiх спецслужб пачалi даваць i iншыя ўдзельнiкi патсдамскай групоўкi. Напрыклад, 43-гадовы нямецкi iранец Хасан. Ён засведчыў, што Лiпскi далёка не адразу раскрыў iншым свае надзвычайныя здольнасцi ў вытворчасцi фальшывых еўра. Напачатку, перад тым як укаранiцца ў групоўку, беларус паказаў “калегам” зробленыя iм долары. Тыя банкноты, паводле Хасана, былi не самай высокай якасцi. Iранец таксама сцвярджае, што беларускi iнжынер-тэхнолаг даволi часта тэлефанаваў у Беларусь, перш чым пачаць рабiць сапраўдныя “шэдэўры”.

Як пiшуць нямецкiя журналiсты, якiя асвятляюць працэс, у справе беларускага фальшываманетчыка застаецца шмат пытанняў. Усё часцей як з боку абароны, так i з боку абвiнавачання гучыць, што Лiпскаму пагражае небяспека з боку беларускiх спецслужб. Журналiст “Вerliner Zeitung” Марцiн Клесман кажа, што, паводле ягоных звестак, нямецкая юстыцыя накiроўвала свае запыты адносна Лiпскага непасрэдна беларускаму КДБ, аднак адказу так i не атрымала.

“Дарэчы, наколькi я ведаю, — паведамiў Марцiн Клесман, — Хасан таксама нейкi час вучыўся ў Мiнску. Што да Лiпскага, то перш чым трапiць у Германiю, ён атрымаў вельмi добрую падрыхтоўку. Я маю на ўвазе не афiцыйную адукацыю iнжынера-тэхнолага. Не надта верыцца, што ў такой справе, як высакаякаснае фальшываманецтва, можна быць самародкам. Я магу сабе ўявiць, што ён у гэтай, скажам так, прафесii атрымаў добрыя ўрокi”.

Марцiн Клесман бачыў Уладзiслава Лiпскага толькi аднойчы, у турме. Паводле меркавання нямецкага журналiста, беларускi грамадзянiн вельмi пiльна ахоўваецца: “Побач з iм тады былi, прынамсi, чатыры ўзброеныя ахоўнiкi. Наколькi я ведаю, Лiпскi павiнен атрымаць новую iдэнтыфiкацыю”.

Размова iдзе пра спецыяльную праграму абароны, якую звычайна ажыццяўляюць кампетэнтныя структуры. У вынiку Уладзiслаў будзе мець iншае iмя, бiяграфiю, новы пашпарт. Ён будзе жыць у iншым горадзе пад прыкрыццём нямецкай крымiнальнай палiцыi i спецслужб.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: