Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 23 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Жыццё палітвязня Міхаіла Марыніча зноў пад пагрозай
15:59, 02/11/2005

Стан здароўя былога міністра і дыпламата Міхаіла Марыніча зноў пагоршыўся, і 31 кастрычніка яго паклалі для лячэньня ў турэмны шпіталь. Аб гэтым “Радыё Свабода” паведаміла жонка палітвязня Таццяна Марыніч. Сыны Міхаіла Марыніча баяцца ня толькі за стан здароўя бацькі, але нават за ягонае жыцьцё.

Сын вязьня Ігар Марыніч распавёў “Радыё Свабода”, што нібыта аддадзены загад на фізычнае зьнішчэньне ягонага бацькі. Ігар Марыніч спаслаўся на добразычліўцаў у спэцслужбах, якія самі выйшлі на кантакт зь ім.

“Яны сказалі, што, мы хочам вас папярэдзіць, што аддадзены загад аб зьнішчэньні вашага бацькі. Мы ня можам гэтых зьвестак ні абвергнуць, ні пацьвердзіць. Адзінае, што мы можам зрабіць — распавесьці пра гэтую сытуацыю журналістам і гэтым папярэдзіць кіраўнікоў калёніі, кіраўнікоў спэцслужбаў, што мы ў курсе”, -- паведаміў Ігар Марыніч.

Былы міністар і амбасадар Міхаіл Марыніч за кратамі з красавіка 2004 году, яго асудзілі за крадзеж маёмасьці на 3,5 гады зьняволеньня, аднак ён лічыць, што зь ім паквіталіся за пераход у апазыцыю. Арганізацыя “Міжнародная амністыя” абвясьціла Міхаіла Марыніча вязьнем сумленьня.
mmmmm

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: