Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 34 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На Кубе хваляць палітыку Беларусі
11:52, 03/11/2005

Цэнтральная кубінская газэта Granma піша пра Беларусь як пра сьмелую эўрапейскую краіну, якая адкрыта і рашуча выступае за адмену амэрыканскіх санкцыяў супраць Кубы. Выданьне знаёміць чытачоў з афіцыйным лістом, які Беларусь як сябра Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў накіравала на адрас Генэральнага сакратара ААН, паведамляе “Радыё Свабода”.

У гэтым пасланьні ўтрымліваецца пратэст супраць эканамічнай, гандлёвай і фінансавай блякады ў дачыненьні да Кубы. Газэта Granma паведамляе, што разам зь Беларусьсю свае лісты ў падтрымку “вострава свабоды” таксама накіравалі Лібія, Намібія, Іран, Паўночная Карэя, Сірыя, Буркіна Фасо, Зімбабве ды іншыя краіны. Галасаваньне па кубінскім пытаньні ў ААН павінна адбыцца на будучым тыдні, 8 лістапада.

Як вынікае зь беларускага пасланьня, якое шырока цытуецца ў кубінскім друку, “адмена санкцыяў магла б стаць перадумовай для будучай нармалізацыі міжнародных дачыненьняў паміж ЗША і Кубай”, бо “усе аднабаковыя спробы зьмяніць унутраную палітыку іншых дзяржаваў праз ваенныя, палітычныя, эканамічныя і іншыя прымусовыя захады недапушчальныя” У беларускім пасланьні да Генэральнага сакратара ААН падкрэсьліваецца, што захады амэрыканскага ўраду на ўмацаваньне блякады супраць Кубы з’яўляюцца небясьпечным крокам як для рэгіёну,так і для ўсяго сьвету ў цэлым”, піша кубінская Granma.

Напярэдадні ў Менску ў часе сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з новым кубінскім амбасадарам Амарам Сэнонам Кінтэрам, беларускі кіраўнік заявіў пра свае самыя цёплыя сымпатыі што да кубінскага народу, кіраўніцтва краіны і асабіста да Фідэля Кастра і жаданьне падтрымліваць вонкавую палітыку Кубы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: