Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Заходніх дыпляматаў пільнавалі людзі ў цывільным 16:45, 03/11/2005
Амбасадары з 10 краінаў Эўразьвязу 2 лістапада наведалі Магілёў, Шклоў і Горкі. Азнаямляльна-дзелавы візыт на Магілёўшчыну распачаўся з сустрэчы з прадстаўнікамі недзяржаўных аб’яднаньняў і палітычных рэгіянальных структураў. Сустрэчу наладзіў грамадзкі Фонд спрыяньня ўстойліваму разьвіцьцю.
Групу амбасадараў ачольваў Брайан Бэнэт, амбасадар Вялікабрытаніі — краіны, якая, сёлета вядзе рэй у Эўразьвязе. Акрамя яго ў групу ўвайшлі амбасадары Нямеччыны, Францыі, Латвіі, Чэхіі, Славакіі, Літвы, Румыніі, Італіі і Польшчы.
Амбасадары запэўнілі актывістаў грамадзкіх і палітычных структураў у тым, што клопатам іхных урадаў зьяўляецца ўсё больш выразная гатоўнасьць аказваць Беларусі і яе грамадзтву рознабаковую дапамогу ў цывілізаваным разьвіцьці краіны, пабудове адносінаў зь ёй на прынцыпах дабрасуседзтва і прызнаньня агульнаэўрапейскіх каштоўнасьцяў.
Варта адзначыць, што ўвесь час сустрэчы перад прыватным будынкам, дзе яна адбывалася, удзельнікаў пільнавалі тэлеапэратары дзяржаўнага тэлебачаньня і амаль непрыкметныя людзі ў цывільным, паведамляе www.belngo.info