Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Затрыманы ў Горадні наклад «Народнай Волі» вярнулі 11:52, 03/11/2005
Сёньня раніцай міліцыянты вярнулі затрыманыя 1 лістапада 3400 асобнікаў газэты “Народная Воля”, якую везьлі ў Горадню кіраўнікі гарадзенскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Старшыня гарадзкой суполкі АГП Юры Істомін прадставіў у Гарадзенскі райаддзел міліцыі дамову паміж рэдакцыяй і партыяй наконт бясплатнага распаўсюду газэты на тэрыторыі краіны, пасьля чаго яму аддалі газэту, паведаміла “Радыё Свабода”.