Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзень памяці продкаў – Дзяды - 2 лістапада адзначылі беларусы Прагі. У гэты Дзень па традыцыі беларусы Чэхіі прыходзяць на Альшанскія могілкі каб ушанаваць памяць сваіх славутых зямлякоў, прывесьці ў парадак магілы першага прэзыдэнта Рады БНР Пётра Крычэўскага (памёр у 1928 годзе), наступнага прэзыдэнта Васіля Захаркі (памёр у 1943 ) і легендарнага беларускага сьпевака Міхася Забэйды-Суміцкага.
Пасьля сканчэньня Другой сусьветнай вайны, на той час яшчэ Чэхаславакія патрапіла ў зону ўплыву савецкай Расеі. Краіна апынулася пад прыгнётам камуна-бальшывізма. Зразумела, што шанавалісь іншыя героі з іншай ідыялёгіяй. І каб ход гісторыі склаўся інакш, то магчыма мы бы ўжо ня мелі тых сьвятынь. За доўгія дзесяцігоддзі магілы прыйшлі ў заняпад і нават было пастаўлена пытаньне аб іх зносе. Плюс трэба было заплаціць за арэнду той зямлі. Дзякуючы таму, што ў 90-ых гадах у Чэхіі панавла зусім іншая, дэмакратычная атмасфэра, і дзякуючы беларуска-амэрыканскай фундацыі імя Крычэўскага, і асабіста спадарыні Ганне Бартуль, беларусы сёньня мают магчымасьць, запаліўшы сьвечкі, з кветкамі ў руках, прыйсьці на Альшаны каб пакланіцца мужнасьці і самаахвярнасьці нашых Дзядоў.