Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 34 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ежы Навакоўскі: «Пошук зьнешніх ворагаў шкодзіць Беларусі»
15:52, 03/11/2005

Дырэктар Цэнтру дасьледаваньня міжнародных дачыненьняў і праблем самакіраваньня, выбітны польскі публіцыст з часопісу “Wprost”, былы дарадчык прэм’ера Польшчы Ежы Бузка - Ежы Марэк Навакоўскі заявіў «Радыё Свабода», што палітыка пошуку зьнешніх ворагаў, якую вядзе цяперашні беларускі ўрад, шкодзіць Беларусі.

-- Пасьля таго, як у Польшчы да ўлады ва ўсіх галінах замест левых прыйшлі правыя, шмат гаворыцца пра тое, што палітыка ў дачыненьні да Беларусі кардынальна зьменіцца - гэта абяцалі самі палітыкі ў часе перадвыбарчай кампаніі, пра гэта кажуць назіральнікі. Ці Вы таксама разьлічваеце на такія зьмены?

-- Так, я ўпэўнены што ўсходняя палітыка Польшчы будзе больш актыўнай, больш інтэнсіўнай. Варта падкрэсьліць, што адным з галоўных іспытаў для новай польскай замежнай палітыкі будзе прадстаўленьне Эўрапейскаму Зьвязу і Злучаным Штатам Амэрыкі дакладнага, выканальнага і энэргічнага пляну палітыкі заходняга сьвету ў дачыненьні да Беларусі.

-- Нядаўна адзін зь кіраўнікоў беларускага КДБ заявіў, што на тэрыторыі Польшчы і Літвы знаходзяцца адмысловыя цэнтры, мэта якіх дэстабілізаваць сытуацыю ў Беларусі. Польскае МЗС назвала гэтую заяву “сюррэалістычнай”, а як такія абвінавачаньні беларускага боку ацэньвае спадар Навакоўскі?

-- Мы ў Польшчы кажам: “Кожны мяркуе пра іншых па сабе”. Так што магчыма, што такія абвінавачаньні зьявіліся ў беларускіх уладаў у сувязі з іх ўласнымі паводзінамі. Гэта па-першае, а па-другое, беларускі бок вядзе ўсё тую ж палітыку, што, маўляў, у Польшчы затаіўся вораг. Палітыка Аляксандра Лукашэнкі - гэта палітыка пошуку ворагаў на Захадзе. Я лічу, што такая палітыка шкодзіць Беларусі. Але ў гэтай справе выказацца павінны самі беларусы.

-- У часы ПНР улады таксама шукалі зьнешніх ворагаў...

-- Канечне, у камуністычныя часы ня толькі ў ПНР шукалі і паказвалі гэтых нядобрых заходніх ворагаў, якія займаюцца “прапагандысцкай агрэсіяй”. Але кожны дыктатарскі ўрад – ці гэта дыктатура камуністычная, ці іншая – спрабуе мабілізаваць народ выкарыстоўваючы ідэю існаваньня зьнешіх ворагаў, каб згуртаваць людзей вакол правадыра. Пра гэта гаворыцца ў любым падручніку паліталёгіі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: