Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 34 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Зубр» у падтрымку «Народнай волі»
13:08, 03/11/2005

Магілёўская моладзь учора ўвечары правела акцыю у падтрымку незалежнай газэты “Народная воля”. Некалькі дзясяткаў актывістаў руху «Зубр» ды іншых дэмакратычных моладзевых арганізацый у вызначаны час прыйшлі на прыпынак грамадзкага транспарту насупраць будынку Магілёўскага гарвыканкаму з нумарамі “Народнай волі”. Тут яны разгарнулі газэты і пачалі іх чытаць.

Акцыя салідарнасьці з адзінай штодзённай беларускай незалежнай газэтай “Народная воля” не абышлася без міліцыянтаў, якія, аднак, не перашкаджалі яе ўдзельнікам. Флэш-моб прыцягнуў увагу мінакоў - людзі прасілі даць ім асобнікі газэты, зь якой “Белсаюздрук” напрыканцы верасьня скасаваў у аднабаковым парадку дамову на распаўсюд праз свае шапікі.

Улады рознымі спосабамі імкнуцца ліквідаваць крыніцы альтэрнатыўнай інфармацыі. З “Народнай воляй” адмаўляюцца заключаць дамовы беларускія друкарні, газэта вымушана выдавацца ў Смаленску. Да сваіх чытачоў газэта цяпер даходзіць толькі праз падпіску і грамадзкіх распаўсюднікаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: