Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 45 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Смерць журналіста Васіля Гроднікава можа быць звязаная з яго публікацыяй
10:18, 04/11/2005

Не выключана, што смерць журналіста Васіля Гроднікава звязаная з яго працай над артыкулам "Кідалы-3" - працягам серыі публікацый, дзе ўзгадваліся такія ведамствы, як КДБ і МУС. Гэткую версію вылучае газета "Згода" у артыкуле "Бескампрамісная смерць". Па інфармацыі выдання, два папярэднія артыкулы з серыі "Кідалы" былі прысвечаныя кватэрным махінацыям ў Маладзечне. В. Гроднікаў збіраўся ў бліжэйшы час прыехаць у гэты горад на некалькі дзён, каб збіраць матэрыял для новай публікацыі.

Паводле "Згоды", у нататніку, які ляжаў на стале ў доме Гроднікава, на першай старонцы быў накіданы план артыкулу з рабочай назвай "Забраніраваны офіс, альбо Некалькі бескампрамісных пытанняў прэзідэнту рэспублікі і яго падначаленым службам".

Аўтары публікацыі "Бескампрамісная смерць" таксама ставяць пад сумнеў аргументы следчых, якія дагэтуль не завялі крымінальнай справы па факце гібелі Гроднікава на падставе таго, што, маўляў, дом быў зачынены знутры, а вокны - цэлыя. "Вокны не зусім цэлыя", - піша газета. "На кухні, дзе быў знойдзены журналіст, пашкоджана ўнутранае шкло. Вялікая трэшчына разыходзіцца промнямі. Яе, як зазначаюць родныя, раней не было".

Журналісты, якія наведалі месца падзеяў, звяртаюць увагу шмат на якія іншыя дэталі: зламаная табурэтка, у якой акрываўленыя і сядзенне, і ножка; рассыпаныя на кухні крупы і запалкі (вялікая колькасць паленых); сляды крыві палосамі ў самых розных месцах дома і г.д.

"Калі гэта і побытавая версія, то, складаецца ўражанне, з прысутнасцю пабочных асобаў. У любым выпадку трэба ўзбуджаць крымінальную справу", - такое меркаванне былога следчага пракуратуры Алега Волчака прыводзіць газета "Згода", паведамляе прэс-служба БАЖ


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: