Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Магілёве суд адмовіў прафсаюзнаму актывісту ў аднаўленьні на працы 11:17, 04/11/2005
Суд Ленінскага раёну Магілёва адмовіўся задаволіць позву былога рабочага Магілёўскага мэталюргічнага заводу, старшыні суполкі прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасьці Юрася Дарашэнкі, які зьбіраўся дабіцца скасаваньня загаду адміністрацыі аб яго звальненьні з працы.
Юрась Дарашэнка быў звольнены зь працы ў жніўні з фармулёўкай “за прагулы і сыстэматычнае невыкананьне сваіх абавязкаў”. Абвінавачаньне ён не прызнаў і заявіў, што яго пазбавілі працы незаконна, за крытыку. Паводле ягонай заявы, у тыя гадзіны, у якія ён нібыта прагульваў працу, ён хварэў і можа прадставіць адпаведную мэдычную даведку. Старшыня суполкі прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Магілёўскага мэталургічнага заводу лічыць, што яго звольнілі з працы за актыўную прафсаюзную дзейнасьць.
За той час, калі ён ачольваў суполку, колькасьць сяброў прафсаюза на заводзе павялічылася амаль у два разы.
Як ужо раней паведамляла «Радыё Свабода», рабочы з шматгадовым працоўным стажам улетку абвінаваціў дырэктара Леаніда Маркава ў злоўжываньні службовым становішчам і выклаў сваю пазыцыю ў інфармацыйным выпуску “Экспрэсс-інфо”, а потым у звароце да Генэральнага пракурора краіны Пятра Міклашэвіча.