Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Барысаве працягваецца актыўная падрыхтоўка да Дня салідарнасці. Кожны дзень актывісты дэмакратычных арганізацый распаўсюджваюць ўлёткі, налепкі, робяць графіці. Акрамя таго сёння на адным з мастоў над ажыўлённай шашой быў вывешаны плакат са словамі "16 - дзень нашай салідарнасці".
Плакат правісеў паўгадзіны, пасля чаго быў зняты супрацоўнікамі міліцыі.
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі прапанавалі праводзіць Дні салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсій 16 чысла кожнага месяцу. Першая такая акцыя адбылася ў кастрычніку, наступны Дзень салідарнасьці - 16 лістапада. У знак салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсій прапануецца 16 лістапада ў 20.00 на 15 хвілін выключыць сьвятло і запаліць сьвечкі ў вокнах.