Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Алесь Бяляцкий: «Трэба змагацца супольна» 15:24, 08/11/2005
Беларускі праваабаронца, кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі выказаў падтрымку Дню беларускай салідарнасці 16 лістапада. «Зараз я знаходжуся ў Баку ў якасці назіральніка за парламенцкімі выбарамі. Тут я ў чарговы раз упэўніўся, што трэба змагацца супольна, быць салідарными, захоўваць адзінства. Я запальваў свечку салідарнасці ў мінулы раз і запалю яе 16 лістапада. Тое ж самае зробяць усе мае калегі», -- сказаў Алесь Бяляцкі.
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі прапанавалі праводзіць Дні салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсій 16 чысла кожнага месяцу. Першая такая акцыя адбылася ў кастрычніку, наступны Дзень салідарнасьці - 16 лістапада. У знак салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсій прапануецца 16 лістапада ў 20.00 на 15 хвілін выключыць сьвятло і запаліць сьвечкі ў вокнах.