Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Ня можа быць талерантнага стаўленьня да дыктатараў у Эўропе»
10:21, 08/11/2005

У Польшчы лічаць, што заявы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што ў выпадку абраньня на трэці тэрмін ён ня зьменіць палітыкі, якую вёў дагэтуль, сьведчаць аб тым, што ў выпадку, калі цяперашні беларускі кіраўнік сапраўды застанецца пры ўладзе, нічога добрага Беларусь не чакае.

Дэпутат Сэйму ад партыі “Закон і справядлівасьць”, якая цяпер кіруе ў Польшчы, Марыюш Камінські, заявіў «Радые Свабода», што на такія заявы Аляксандра Лукашэнкі дэмакратычныя краіны павінны адрэагаваць больш жорсткай пазыцыяй у дачыненьнях з афіцыйным Менскам.

“Гэта дрэнна для беларускага народу і беларускай дзяржавы, бо гэта азначае, што правы чалавека будуць далей парушацца і будзе паглыбляцца ізаляцыя Беларусі на міжнароднай арэне. Дэмакратычныя краіны мусяць заняць цьвёрдую пазыцыю і не кантактаваць зь беларускімі ўладамі. Іначай нельга – ня можа быць талерантнага стаўленьня да дыктатараў у Эўропе”, -- лічыць Марыюш Камінські.

Паводле ягоных словаў, партыя “Закон і справядлівасьць” – а да яе цяпер належаць тры найбольш важныя асобы ў полськай дзяржаве- прэзыдэнт, сьпікер Сэйму і прэм’ер-міністар, напэўна зробіць усё, каб пра сытуацыю ў Беларусі не забываліся ў Эўразьвязе, а таксама будзе падтрымліваць беларускія дэамакратычныя сілы.

У сваю чаргу старшыня польскай арганізацыі "Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі" Томаш Бладынец кажа, што такія заявы Аляксандра Лукашэнкі цалкам для яго натуральныя.

“Гэта значыць, што ў Беларусі надалей будзе панаваць і ўзмацняцца дыктатура. Калі чалавек балятуецца трэці раз запар, парушаючы пры гэтым заканадаўства і выкарыстоўваючы несумленныя мэтады, дык напэўна не дзеля таго, каб зьмяніць свой сьветапогляд. Калі б Лукашэнка хацеў зьмяніць сваю палітыку, дык ужо б гэта зрабіў”, -- кажа Томаш Бладынец.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: